Якім чынам беларусы ўладкоўваюцца ў Польшчы? Адказ можа вас здзівіць
Спачатку адчыніў працоўную візу, а потым падаўся на міжнародную абарону.
Такім спосабам беларусы выязджаюць з Беларусі ў Польшчу з прычыны немагчымасці жыць у краіне, дзе ёсць праблемы з легітымнасцю ўлады – распавёў беларус Аляксандр Філатаў:
– Беларусь знаходзіцца пад уплывам Расеі, то бок не хачу туды вяртацца, буду знаходзіцца тут. Камфортна сябе адчуваю, я не прывязаны да працадаўцы і магу з’ехаць у іншы горад, звольніцца ў любы момант. Магу мяняць працу хоць кожны месяц. Трэба рабіць карту быту – вельмі шмат цяганіны, польскай бюракратыі. А тут мне нічога не трэба.
Беларус Аляксандр Філатаў дадаў, што пакуль у Беларусі не зменіцца ўлада – магчымасці вярнуцца на радзіму для сябе ён не бачыць.
Беларускае Радыё Рацыя