Якуб Лявіцкі: Гісторыя Рэчы Паспалітай паўстала і праз гісторыю Беларусі
У Беластоку ўрачыста распачаў працу 5-ы Міжнародны навуковы кангрэс «Стан даследаванняў шматкультурнай спадчыны былой Рэчы Паспалітай».
Сваімі ўражаннямі ад даследавання Беларусі падзяліўся прафесар Універсітэта кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве Якуб Лявіцкі:
– Вельмі добра ведаю Беларусь. Аб’ехаў практычна ўсходнюю і заходнюю, паўночную і паўднёвую. Маю шэраг улюбёных мясцовасцяў. Горадам, які вельмі люблю, з’яўляецца Пінск і яго славутасці. Таксама вельмі люблю Баранавічы.
Удзельнікі 5-га Міжнароднага навуковага кангрэсу цягам трох дзён абмяркуюць пытанні даследавання шматкультурнай спадчыны былой Рэчы Паспалітай, пачынаючы ад сакральных аб’ектаў у Вільні, Львове, Парыжы, заканчваючы захаваннем „маскоўскіх” іконаў Падляшша.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: аўтара