Ян Хадкевіч: Рыгор Хадкевіч у Супраслі быў найперш ліцвінам
У Супраслі была ўрачыста асвечана і адкрыта новая публічная бібліятэка, якая таксама будзе выконваць функцыі гарадскога музею і культурнага цэнтру.
Пра асаблівасць тоеснасці роду Хадкевічаў – былых уладальнікаў Супрасля – распавёў госць адкрыцця, нашчадак роду, збройных спраў майстар з Гданьску Ян Хадкевіч:
– Ведаю, што вялікія князі Хадкевічы былі літвінамі, але думалі не праз прызму народу, сваіх паноў – гэта значыць перадусім сваіх уладароў літоўскіх, а пазней каралёў польскіх. Каралі былі Ягелонамі – гэта была літоўская дынастыя.
Публічная бібліятэка ў Супраслі запрашае ўсіх жадаючых за кнігамі і гістарычнымі ды культурніцкімі цікавосткамі штодня, акрамя нядзелі.
Адрас бібліятэкі: Супрасль, вуліцы Целічанская, дом 1.
Беларускае Радыё Рацыя