Ян Максімюк прапанаваў часцей ужываць падляшскі дыялект



Артыкулы ў „Ніве”, перадачы на Беларускім Радыё Рацыя на падляшскім дыялекце. Такая прапанова прагучала падчас прэзентацыі кнігі “Чом не по-своёму” Яна Максімюка ў Беластоку.

Колькасць беларусаў на Падляшшы рэзка змяншаецца з-за асіміляцыі, гэты працэс можна яшчэ прыпыніць вяртаючы сваім дыялектам статус жывой мовы, кажа Ян Максімюк:

– Калі, скажам, даюць датацыю на „Ніву”, ці на радыё і плацяць за журналісцкія пасады, што чалавек там трохі зарабляе, то хопіць, каб з тых пяці журналістаў, якія працуюць, каб хоць адзін перайшоў на сваю мову. Мы не адракаемся ад сваёй мовы – гэта наша нацыянальная мова, але хопіць, каб адзін перайшоў, пачаў пісаць і яму плацілі за тое, што ён піша па-своему. Мне здаецца ёсць у нас такія людзі.

Увядзенне падляшскіх дыялектаў у СМІ можа прыпыніць працэсы асіміляцыі на Падляшшы, лічыць Ян Максімюк.

Кніга “Чом не по-своёму” ўжо з’явілася ў кнігарнях Беластока, Гайнаўкі і Бельску Падляшскім.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя