Ян Мельнікаў: Украіна мае ўсе шанцы ўдала весці абарончыя дзеянні
У Кіеве адбылася сустрэча, прысвечаная ваенным дзеянням ва Украіне. Мадэратам падзеі выступіў беларускі актывіст Ян Мельнікаў.
Ён распавёў, як можна найбольш эфектыўна зладзіць эвакуацыю, а таксама як стаць валанцёрам і дапамагчы тым, хто знаходзіцца ў цэнтры канфлікту. Падзяліўся Ян і сваім меркаваннем наконт найбольш верагоднага сцэнара развіцця падзей:
– Я лічу, найбольш верагодным – гэта баявыя дзеянні, канкрэтна ў Данецкай і Луганскай абласцях. То бок, тое, што восем год ужо ідзе. Магчыма зноў мы пабачым такія ж самыя «катлы» вакол Марыупаля, вакол Аўдзееўкі. Як гэта будзе развівацца? Я думаю сёння не 2014 год. Сёння ўкраінскае войска ўжо мае досвед вядзення баявых дзеянняў. І гэта ўжо баявыя афіцэры. Да таго ж сёння Украіна мае сучаснае ўзбраенне, якое не мае Расея. Таму ў Украіны ёсць усе шанцы вельмі ўдала весці абарончыя дзеянні.
Падчас сустрэчы Ян зазначыў, што калі Украіне атрымаецца захаваць сваю свабоду і незалежнасць, то шанцы на свабоду і незалежнасць павялічацца і ў Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя