Ян Мордань: Перапіс насельніцтва абуджае свядомасць беларусаў
1 красавіка ў Польшчы пачынаецца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год. Звычайная афіцыйная працэдура, якая праводзіцца раз на 10 год, адыгрывае сваю ролю ў разуменні жыхароў Падляшша сябе беларусамі.
Кажа краязнаўца і вядоўца праграмы „З архіва „Нівы” Ян Мордань:
– Калі так далей пойдзе, то беларусы выжывуць, тым больш, што абуджэнне наступіла ў Беларусі. Гэта вельмі важны фактар для нас на Падляшшы. Быць беларусам цяпер стала ў пэўным сэнсе модна, але я думаю, што гэта мода перародзіцца ў тое, што мы станем нармальным еўрапейскім народам, нацыяй.
Прыняць удзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна праз афіцыйную інтэрнэт-старонку перапісу: spis.gov.pl, праз тэлефон альбо праз візіт перапісчыка на дом.
Беларускае Радыё Рацыя