Януш Талуць: Агароджа раздзеліць беларусаў
Даўжыня гіганцкай агароджы, якая аддзеліць Беларусь ад Еўразвяза, можа скласці 1250 кіламетраў. Такая агульная працягласць беларускіх межаў з трыма суседнімі краінамі Еўразвязу.

На Падляшшы агароджа раздзеліць этнічных беларусаў, кажа жыхар памежнай зоны, нарадзінец вёскі Зубры Януш Талуць:
– Жменя гэтых беларусаў у Польшчы жыве, зараз большасць за мяжой. Цяпер адрэзана. Лукашэнка глядзіць, каб яму добра было і сваю палітыку вядзе, а мы зноў пацерпім ад гэтага. Зямля там патаннела, людзі не хочуць прыязджаць, купляць, калісьці куплялі.
Урады Літвы, Латвіі і Польшчы зрабілі больш жорсткім заканадаўства пра нелегальнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы, а таксама выслалі ў памежныя з Беларуссю раёны вайсковае падмацаванне. Лукашэнку абвінавацілі ў арганізацыі нелегальнай міграцыі ў Еўразвяз.
Колькасць мігрантаў, якім удалося прабрацца з краін Азіі і Афрыкі праз Беларусь у Нямеччыну, складае ўжо каля 11-ці тысяч чалавек.
Беларускае Радыё Рацыя
