Яраслаў Бароўскі: Я не магу бяспечна арганізаваць выбары
„Не бачу магчымасці арганізаваць выбары ў траўні гэтага году з захаваннем мераў бяспекі ў час каронавіруснай эпідэміі”, – кажа бургамістр Бельска Падляшскага Яраслаў Бароўскі.
Яраслаў Бароўскі накіраваў адмысловы ліст да маршалка сейма, дзяржаўнай выбарчай камісіі, а таксама да падляшскага ваяводы і выбарчага камісара ў Беластоку. Арганізаваць выбары цяпер немагчыма”, – лічыць Яраслаў Бароўскі:
– Я не магу бяспечна арганізаваць выбары. Я прадставіў сваю пазіцыю ў сямі пунктах і патлумачыў, чаму не магу гэтага зрабіць. У мяне ёсць досвед правядзення выбараў, будзе так, што ў камісіях нікога не будзе, ніхто не прыйдзе. Гэта будуць недэмакратычныя выбары.
У сваёй заяве бургамістр Бельска Падляшскага прыводзіць 7 пунктаў, якія не дазваляюць арганізаваць выбары 10 траўня 2020 года.
„Лічу, што немагчыма гарантаваць бяспеку грамадзян у час сусветнай пандэміі, калі не хапае адпаведных сродкаў аховы ў тым ліку сродкаў дэзінфекцыі”, – адзначае бургамістр.
Беларускае Радыё Рацыя