Яраслаў Чарназуб: Рэформы ва Украіне тармозіць карупцыя
Рэформы ва Украіне завязлі ў карупцыйным балоце, мяркуе ўкраінскі палітолаг.
Нават пры намаганнях немагчыма змяняць краіну пакідаючы на пасадах чыноўнікаў, якія стваралі карупцыйныя схемы цягам мінулых 23 гадоў адзначыў Яраслаў Чарназуб:
– Мы буксуем нягледзячы на намаганні і спробы, таму варта прыступаць да больш кардынальных і рашучых дзеянняў. Трэба прадухіліць умешванне гэтага апарату, які рыхтуе паперы, які зацягвае працэдуры, то бок робіць усё магчымае для свайго зберажэння. Відавочна, што трэба стварыць рэфармацыйны бліц-крыг Украіны – далучыўшы не толькі грузінаў і прыбалтаў, але і найшырэйшае кола спецыялістаў.
Вярхоўная Рада Украіны прыняла абшырны план правядзення рэформаў у асноўных галінах палітычнага і грамадскага жыцця. Ён прадугледжвае прыняццё некалькіх соцень нарматыўных актаў рознага ўзроўню. Цяпер ва Украіне таксама працуе камісія па распрацоўцы канстытуцыйных зменаў.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя