Яраслаў Качынскі ў Беластоку прадставіў кандыдатаў ад аб’яднаных „правых” на выбарах



“Бліжэй людзей – слухаць і служыць”. З такім лозунгам аб’яднаныя правыя сілы пад кіраўніцтвам партыі „Закон і справядлівасць” ідуць па перамогу ў выбарах у мясцовае самакіраванне. У драматычным тэатры ў Беластоку з удзелам лідара партыі Яраслава Качынскага ды лідара партыі „Польшча разам” Яраслава Говіна прайшла прэзентацыя кандыдатаў на прэзідэнтаў Беластоку, Сувалкаў і Ломжы. Яраслаў Качынскі абяцае, што яго кандыдаты – гэта гарантыя зменаў на лепшае:

– Ідзём з добрай камандай. Ідзём, каб змяняць. Ідзём, каб перамагаць, бо тут ёсць вялікія шансы на перамогу. У гэтым лозунгу «Бліжэй людзей» істотна «слухаць і служыць». Быць бліжэй – гэта значыць слухаць, а слухаць для таго, каб ведаць, чаго хочуць людзі, і служыць ім. Гэта то, што мы хочам рэалізаваць на практыцы.

Кандыдатам ад партыі „Закон і справядлівасць” на пасаду прэзідэнта Беластоку з’яўляецца Ян Дабжынскі – былы падляшскі ваявода. Кандыдат на прэзідэнта Ломжы – Мар’ян Хжаноўскі, дэпутат і былы старшыня рады гораду. А кандыдат на кіраўніка Сувалкаў – шматгадовы райца гораду Гжэгаж Горла.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя