Яраслаў Макітра: Перамогу ўжо бачна
Успрыняцце вайны ў кожнага ўкраінца сваё.
Для кагосьці яна застаецца не заўважнай, хтосьці пакутуе ад стратаў, а хтосьці верыць у хуткую перамогу. Але ў большасці ёсць вера, што Украіна зможа выстаяць і перамагчы, – адзначыў палітычны кансультант, эксперт Цэнтру беларускіх камунікацый Яраслаў Макітра:
– За больш чым год вайны ўжо выпрацаваліся пэўныя звычкі, цярпенне да нейкіх рэчаў. Змяніліся патрабаванні, да сябе, да атачэння. У прынцыпе ў большасці ўкраінцаў ёсць разуменне таго, што пройдзены цяжкі шлях. Скажам так, перамогу ўжо бачна, ёсць спадзяванні на яе. Трэба цярпець колькі магчыма і далучацца да працэсу.
Вайна ва Украіне ідзе 459-ты дзень. Сённяшняя сітуацыя больш нагадвае зацішша, але ніхто не ведае, што чакаць ад лета ці восені.
Беларускае Радыё Рацыя