Яраславу Кастыцэвічу прысвячаецца



У Бельску-Падляшскім паказалі спектакль пра Яраслава Кастыцэвіча. “Добры дзень, Яраслаў Васільевіч” – так называецца спектакль на беларускай мове пра беларускага педагога, грамадскага і царкоўнага дзеяча, стваральніка беларускага школьніцтва на Бельшчыне.

Яраслаў Кастыцэвіч памёр у 1971 годзе. Ён з’яўляецца апекуном Комплексу школаў з дадатковым вывучэннем беларускай мовы – кажа бельская настаўніца Валянціна Бабулевіч:

– Ідэя гэтага спектакля была маёй. Шукалі людзей, з якімі можна было паразмаўляць пра спадара Кастыцэвіча, збіралі ўспаміны. Я вельмі задаволеная, што мая ідэя ажыццявілася, бо я з ёй хадзіла некалькі гадоў.

Спектакль у рэжысуры Яанны Троц і выкананні вучняў школы, пабудаваны, між іншым, на ўспамінах вучняў Яраслава Кастыцэвіча.  Яго прэм’ера прайшла ў рамках Дзён славянскай культуры і пісьменства “Пралог”.

[Not a valid template] 

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара