Яшчэ аднаго беларуса абвінавачваюць у шпіянажы
Апеляцыйная пракуратура ў Варшаве накіравала ў суд справу супраць грамадзяніна Беларусі Юрыя К., якога падазраюць у шпіянажы. Яму пагражае да 10 гадоў зняволення.
„Юры К. пісаў у лістах з ізалятара, што ён не шпіён. Аднак, паводле Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW), раней рабіў усё, каб даць зразумець, што выконвае ў Польшчы выведвальныя задачы”, – пішуць польскія СМІ са спасылкай на ананімную крыніцу ў ABW.
Дэталі справы супраць Юрыя К. журналістам пакуль невядомыя.
Раней стала вядома, што яшчэ адзін беларус пад выглядам супрацоўніцтва з польскай выведкай падманным чынам атрымаў 319 тысяч даляраў і 18 тысяч еўра. Ён асуджаны на сем гадоў турмы.
