Яшчэ адзін беларус з Падляшша стартуе ў выбарах у Еўрапарламент



Томаш Левчук – малады лекар-рэзідэнт, які робіць спецыялізацыю па кардыялогіі ў Ваяводскім шпіталі ў Беластоку. Ён нумар 8 у спісе «Вясны» Роберта Бедроня. Сваё месца ў палітыцы Томаш Левчук звязвае са сваёй прафесіяй, хоча ўдзельнічаць у выпрацоўцы агульных еўрапейскіх стандартаў у ахове здароўя.

– Еўрапейскі стандарт аховы здароўя. Каб і палякі, і французы, і балгары – усе мелі аднолькавы стандарт аховы здароўя. Каб не было чагосьці такога, як дыскрымінацыя, залежная ад дзяржавы. Для беларусаў у Польшчы патрэбны добры кандыдат, такі, з якога яны будуць задаволеныя.

Томаш Левчук нарадзіўся ў 1992 годзе ў Бельску Падляшскім. Медыцынскі ўніверсітэт закончыў у Познані. Ён таксама дактарант Медыцынскага ўніверсітэта ў Беластоку.

17 траўня ў 17 гадзін у Бельску Падляшскім пройдзе сустрэча з Томашам Левчукам ва Універсітэце трэцяга веку.

Нагадаем, што з Падляшша ў Еўрапейскі парламент кандыдуе таксама іншы беларус – Севярын Пракопюк са спісу «Левыя разам». Выбары ў Еўрапейскі парламент пройдуць 26 траўня.

Поўны гук слухайце ў далучаным файле:

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя