Беларусы-„каліноўцы” захапілі ў палон трох расейцаў



Яшчэ адзін беларускі баец паранены падчас наступальнай аперацыі Узброеных сілаў Украіны, у якой удзельнічае полк імя Каліноўскага. Як стала вядома @euroradio, ён атрымаў раненне ў жывот. Цяпер ён у лякарні. Кажуць — жыць будзе. Імя байца не называецца.

Каліноўцы распавядаюць, што змусілі расейцаў адступіць і пакінуць адну са сваіх пазіцый. Беларускія байцы захапілі ў палон трох вайскоўцаў з акупацыйнага войска РФ.