Яўген Чыквін будзе балатавацца ў Сенат
Падчас прэс-канферэнцыі ў Бельску Падляшскім прадстаўнік беларускай меншасці ў Сейме Яўген Чыквін заявіў, што будзе балатавацца ў Сенат – вышэйшую палату польскага парламенту.
На думку Яўгена Чыквіна, там будзе лягчэй дзейнічаць на карысць на толькі меншасцяў, якія жывуць у Польшчы:
– Бачу шанец на тое, каб трапіць у Сенат, дзе большыя магчымасці будаваць надпартыйнае паразуменне. Найважнейшае – гэта тое, каб развіваць добрыя эканамічныя кантакты, а таксама іншыя з суседземі з-за ўсходняй мяжы, перадусім з Беларуссю.
Яўген Чыквін стане кандыдатам па выбарчай акрузе, якая складае Бельскі, Гайнаўскі, Сямятыцкі і Высокамазавецкі паветы. Балатавацца палітык будзе ад незалежнага выбарчага камітэта “Чыквін у Сенат”.
Парламенцкія выбары адбудуцца ў Польшчы 25 кастрычніка.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя