Яўген Дудкін: Польшча на баку дэмакратычнага руху
Беларусы Варшавы атрымалі адказ з Канцылярыі прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды на свой зварот ад 15 сакавіка 2023 года. Адказ станоўчы.
Польшча на баку дэмакратычнага руху і намаганняў беларусаў па вызваленню палітвязняў, кажа кіраўнік суполкі БХД у Варшаве Яўген Дудкін:
– Сутнасць дакумента зводзіцца да таго, што польскі бок падтрымлівае барацьбу беларускага народу ў вызваленні палітвязняў. Па-другое, ён усяляк праяўляе салідарнасць з тымі, хто быў вымушаны з’ехаць з-за палітычнага пераследу. Па-трэцяе, ён усяляк падтрымлівае беларускі рух у тым, каб у Беларусі аднавілася дэмакратыя і закон. Вельмі важны пункт пра тое, што польская дыпламатыя працуе на тым, каб беларускія палітвязні былі на свабодзе.
У звароце да прэзідэнта Анджэя Дуды беларусы прапануюць, каб Польшча патрабавала вызвалення шэрагу беларускіх палітвязняў найбліжэйшым часам. У выпадку адсутнасці саступак ад беларускіх уладаў, ініцыятары звароту прапануюць уводзіць новыя санкцыі.
Беларускае Радыё Рацыя