Яўген Мірановіч распавёў пра пасляваенную Беласточчыну



У Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку 4 лютага прайшла сустрэча з прафесарам Яўгенам Мірановічам, які прачытаў лекцыю “Пасляваенная сітуацыя ва ўсходняй Беласточчыне”:

– З’явілася новая ўлада, Польшча мела іншыя межы, чым да вайны. Дзяржава нараджалася, як дзяржава адной нацыі, ніякіх нацыянальнасцяў у гэтай дзяржаве не павінна было быць. Беларусаў пакінулі тут толькі як праваслаўных палякаў, падполле і народная ўлада не прадбачвалі існаванне такога фактару, як беларусы. Палітыка ўлады змянілася ў канцы 1940-х гадоў.

На сустрэчу прыйшло некалькі дзясяткаў людзей, якія хацелі даведацца пра невядомыя ім факты:

– Больш даведацца пра тое, як гэта было насамрэч, бо польская прэса выбяляе спраўцаў, а нашых забітых яны адпіхваюць.

 – Гэта былі вельмі цяжкія гады для праваслаўных беларусаў, былі змушаны выехаць у Савецкую Беларусь.

– Я многа пра гэта чытаў, чытаў прафесара Мірановіча, але думаю, што пачую штосьці новае, каб перадаць іншым.

Сустрэчу зладзіла Праваслаўнае Брацтва трох святых іерархаў Васіля Вялікага, Рыгора Тэолага і Яна Златаўста.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя