Яўген Мірановіч: Жадаю цікавых артыкулаў, і не забывацца пра палітыку
4 сакавіка тыднёвік беларусаў у Польшчы „Ніва” святкуе 65-годдзе.
Творчымі віншаваннямі для тыднёвіка падзяліся былы галоўны рэдактар выдання, беларуска-польскі гісторык і дзеяч Яўген Мірановіч:
– Я лічыў, што “Ніва”павінна мець сваю палітычную пазіцыю, палітычны каментар да зменаў, якія ў той час наступалі ў Польшчы і вакол Польшчы. У гэтым кірунку я б накіраваў “Ніву”. Хацелася б, каб “Ніва” такім геапалітычным тэмам прысвячала больш месца, але я разумею, што такіх чытачоў было б няшмат.
Падпісацца на тыднёвік «Ніва», які нязменна выходзіць на беларускай мове, можна на сайце выдання: https://niva.bialystok.pl/. Таксама мажліва аформіць падпіску на электроннае выданне штотыднёвіка на сайце https://e-niva.org
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя