Яўген Семенюк: Калі хтосьці нарадзіўся бярозай, не можа стаць дубам



У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.

„Калі хтосьці нарадзіўся бярозай, не стане дубам, нават калі яго перасадзіш у дубовы лес. Так і з нашай нацыянальнасцю. Нельга забываць, хто мы ёсць, нельга адрэзваць сваіх каранёў”, – лічыць Яўген Семенюк, архітэктар з Беластоку, нарадзінец вёскі Рыгораўцы на Бельшчыне. Аўтар кніжкі – успамінаў „Рыгораўцы і людзі”, што выйшла з друку ў пачатку года.

Так і з нашай мовай – адзначае Яўген Семенюк:

– Наша мова – мова беларуская. Мы гаворым не зусім на беларускай мове, лепш гаворым на рускай ці руськай, але гэта мова на якой размаўляў кароль Ягайла. Гэта наша мова, а Беларусь, Украіна ці нейкія іншыя краіны і мовы з’явіліся пазней. Мы гаворым найбольш гістарычнай беларускай мовай, якой ужо 600 гадоў.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:

Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла ў Польшчы будзе працягвацца да верасня 2021 году.

Грамадзяне Беларусі, якія пражываюць на тэрыторыі Польшчы, таксама маюць абавязак удзельнічаць у перапісе і пазначыць у тым ліку сваю нацыянальную прыналежнасць.

Вынікі перапісу будуць вызначаць далейшую дзяржаўную падтрымку розных сфер грамадства, у тым ліку і патрэбы беларускай нацыянальнай меншасці.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя