Яўген Скрабутан: Разам мы наблізім час нашага вяртання на Радзіму



Беларускі дом у Варшаве перадаў пацярпелым беларусам з беластоцкага прытулку (шэлтэра) наборы харчовых тавараў і прадметаў гігіены.

Пра мажлівасці дапамогі беларусам расказаў каардынатар праграмы дапамогі Яўген Скрабутан:

– Мы арганізоўвалі медыцынскую дапамогу. Дарэчы, калі камусьці з вас яна патрэбная, то нагадваю, што можна звяртацца ў Беларускі дом. Мы арганізоўвалі выезды ў лагеры для бежанцаў. Гэта зноў жа прыцягвае ўвагу палякаў, дзякуючы якім мы маем магчымасць набываць ежу, аплочваць медыцынскія паслугі для беларусаў, якія зараз знаходзяцца ў цяжкай сітуацыі і ў эміграцыі. Дзякуй вам вялікі!

 Акрамя гэтага Беларускі дом у Варшаве перадаў наборы харчовых тавараў і сродкаў гігіены 74 бежанцам-беларусам з цэнтраў для замежнікаў у Белай-Падляшскай, Горбаве, Бязволі і Групе.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток