Яўгуштова калядуе разам з “Жэмэрвой” і „Грамніцамі”
Яўгуштова на Бельшчыне сёння калядуе разам з калектывам “Жэмэрва” і калектывам з Менску “Грамніцы”. Напачатку калектывы пройдуць па вёсцы з традыцыйнымі каляднымі віншаваннямі, а ў 18 гадзіны пройдзе сустрэча ў мясцовай святліцы, кажа кіраўніца “Жэмэрвы” Анна Фёнік:
– Будзем каледаваць разам з калектывам “Грамніцы” з Менскага ўніверсітэта культуры, які прыедзе да нас у рамках “Сустрэч на Вадохрышча”. І з імі мы будзем каледаваць у Яўгуштове. Каледаванне завершыцца ў святліцы, дзе можна будзе паслухаць “Грамніцы”. У Ягуштове была такая традыцыя, што ўся вёска каледавала. І цяпер так ёсць.
Яшчэ заўтра (у нядзелю) „Жэмэрва” і „Грамніцы” будуць каледаваць на ёлцы ў Гацьках. Вечарам у нядзелю калектыў „Грамніцы” выступіць на штогадовых сустрэчах з усходнеславянскай калядкай ў Драгічыне.
Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя