Ёанна Казлоўская: Перашкодаў для прадпрымальнікаў з Беларусі ў Польшчы няма



Цэнтр падтрымкі грамадскіх арганізацый у цэнтры Беластока правёў чарговы дзелавы сняданак для прадпрымальнікаў з Украіны, Беларусі, Грузіі і Польшчы ў межах праекту «Сіла сустрэч – сняданак для прадпрымальнікаў».

Госцяй сустрэчы па просьбе ўдзельнікаў стала экспертка  у індустрыі мерапрыемстваў і маркетынгу Ёанна Казлоўская з Fonda SZAMTO, якая падкрэсліла адсутнасць перашкод для прадпрымальнікаў з Беларусі ў Польшчы:

Падчас дзелавога сняданку ўдзельнікі, у тым  ліку з Беларусі, змаглі скласці дэталёвыя маркетынгавыя планы для ўласнага бізнэсу. Падобныя сустрэчы ў Беластоку будуць працягвацца, удзел у іх бясплатны. Праект адбываецца пры падтрымцы Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ).

Беларускае Радыё Рацыя