Ёўлупукі ў Беластоку
У Беластоку сёння можна сустрэць Ёўлупукі – гэта святы Мікалай з Лапландыі. Ён наведае анкалагічны аддзел дзіцячага шпіталя, сустрэнецца з дзеткамі з бедных сем’яў, а таксама ўключыць святочнае асвятленне елкі на беластоцкім Рынку Касцюшкі.
– Жадаю ўсім беластачанам вясёлых святаў. Я ведаю, што ўсе сябе добра паводзілі, няма непаслухмяных дзетак.
Ёўлупукі наведвае Беласток па запрашэнні Андрэя Парафінюка – ганаровага конcула Фінляндыі і старшыні Падляшскага фонду рэгіянальнага развіцця. Пaдарункі для дзяцей з бедных сем’яў прафінансавалі мясцовыя прадпрымальнікі.
Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
