Юбілей мастацкай працы Галіны Бірыцкай
У галерэі імя Тамары Саланевіч у Нараўцы юбілей 10-годдзя сваёй творчай працы адзначыла народная мастачка з Плянты, што ў Нараўчанскай гміне — Галіна Бірыцкая.
З гэтай нагоды адкрылася выстава ейных рукадзельных твораў. «Гэта юбілей маёй творчай прысутнасці ў шырэйшай прасторы», — тлумачыць Галіна Бірыцкая:
— З 1960 года да 2015-га — 55 гадоў,я вышываю і раблю і карункі. У 2006-м годзе я пачала рабіць на выставы, і ўжо 10 гадоў творчай працы, пацверджанай дыпломамі. Вышыўкі, іконы, ручнікі…
У гэты вечар Галіна Бірыцкая адзначала яшчэ адзін юбілей: гэта 75-ты публічны паказ ейных прац. Спадарыню Бірыцкую смела можна назваць амбасадарам нараўчанскай гміны – стэнд з ейнай вышыўкай пабываў у кожным кутку Падляшша ды іншых мясцовасцях Польшчы.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара