Юбілейная “Купалінка” ў Ляневе
У вёсцы Лянева, што ў Чыжоўскай гміне прайшоў беларускі фэст “Купалінка”. Галоўнай часткай былі канцэрты калектываў з Падляшша.
Была таксама купальская частка – пусканне вянкоў па вадзе рэчкі Локніцы. “Сёлета мерапрыемства прайшло ў юбілейны, пятнаццаты, раз”, – кажа войт Чыжоўскай гміны Юры Васілюк:
– З гмінным асяродкам культуры вырашылі, што выкарыстаем свае пляцоўкі, каб арганізаваць першую «Купалінку». Арганізавалі тую «Купалінку», нават адмысловую сцэну зрабілі. І атрымалася. Аказалася, што гэта быў стрэл у «дзясятку».
Ужо 6 ліпеня пройдзе беларускае “Купалле” ў Белавежы, а 7 ліпеня пройдзе “Купальская ноч” у Нараўцы.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара