Юбілейная „Сяброўская бяседа” ў Барыку



“Сяброўская бяседа” – адзін з найбольш вядомых міжнародных фестываляў Падляшша. Ён прысвечаны народнаму мастацтву з акцэнтам на культуру беларускай меншасці.

 

“Сёлетняе мерапрыемства будзе вясёлай сустрэчай беларусаў з Падляшша і Беларусі, у якім возьмуць удзел дзіцячыя, моладзевыя і дарослыя калекты”,  – кажа дырэктар гміннага Дома культуры ў Гарадку Магдалена Лотыш:

 – Выступяць усе калектывы з гміны Гарадок, а таксама іншыя, якія прадстаўляюць беларускую меншасць, напрыклад «Зорка», «Добрыя грайкі», калектыў «Сэрвэр», «Немаральная прапанова», «Золата». Такім чынам тут будзе, сапраўды, вельмі багаты рэпертуар, тым больш што гэта 20-годдзе «Сяброўскай бяседы». Адзначым гэта таксама тым, што запросім зорак, такіх як Адам Асановіч з групы «Персі». Сардэчна запрашаем.

Юбілейная “Сяброўская бяседа” пачнецца 27 ліпеня а 17.00 у Барыку. Акрамя выступленняў фальклорных калектываў і салістаў, адбудуцца конкурс на самыя смачныя рэгіянальныя стравы, конкурс малюнкаў “Сяброўская бяседа вачыма дзяцей” і конкурс фота з хэштэгам мерапрыемства ў Instagram. Пераможцаў апошняга плануецца выбраць па падабайках у Instagram.

Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя