Юбілейны Up To Date Festival пачнецца ў Беластоку
Дзясяты юбілейны Up To Date Festival распачынаецца 5 жніўня ў Беластоку. Свята прыхільнікаў электроннай і хіп-хоп музыкі прыцягвае людзей рознага ўзросту і розных музычных густаў. Кожны год ёсць «акцыя 50 +» – гэта бясплатны ўваход на імпрэзы для ўсіх старэйшых за 50 гадоў, ініцыятыва «адашлі паштоўку бабулі», якой прысвечаны новы мурал у Беластоку, ды ня толькі. Кажа адзін з арганізатараў Up To Date Jędżej Dondziło:
– Гэтым разам фестываль пашырыўся да чатырох дзён, будзе каля 70 артыстаў, некалькі лакацый, галоўная – гарадскі стадыён, на якім будзе адначасова некалькі музычных сцэн. Апрача гэтага мноства тэатральных спектакляў, канферэнцый, выставы, жывая бібліятэка, кіно, сцэна Арсэна Учлі, перформанс групы «Кэмп», працытуем і літаратурных асобаў. Вельмі багатая праграма, напэўна, самая найбагацейшая за ўсю гісторыю фестывалю.
Падрабязную праграму можна знайсці на старонцы https://www.uptodate.pl/. У гэтым годзе Up To Date Festival будзе доўжыцца 4 дні.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя