Юбілейны выпуск „Сустрэч Зоркі”



Юбілейны выпуск „Сустрэч Зоркі” праходзіў на мінулым тыдні ў Новым Ляўкове. На іх прысутнічалі дзеці, якія вывучаюць беларускую мову з розных школаў Беласточчыны. Гэта самыя лепшыя вучні і карэспандэнты „Зорк і”— дзіцячага дадатку газеты беларусаў у Польшчы „Ніва”. У летніку дзеці навучаліся асновам журналісцкай прафесіі.

– Мы са сваёй групай. Нам тут весела. Файная тут атмасфера. Магу адпачыць ад школы, у той самы час я вучуся пісаць, нават вершы.

– Мы перапісваем тэксты. Таксама робім гульню пра Беласточчыну. Не ведаю, як для іншых, але для мяне тут цікава.

Ганна Кандрацюк-Свярубская:

– Я жадаю, каб гэтыя дзеці засталіся з беларускім словам, каб яны дацанілі тое, што маюць, каб развіваліся, каб яны таксама бачылі іншых людзей, каб думалі, як жыць разам з іншымі людзьмі.

Гаварыла Ганна Кандрацюк-Свярубская — ініцыятарка „Сустрэч Зоркі”. Сёлетнія майстар-класы былі таксама падвядзеннем 20 гадоў працы.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя