Юлія Косцерава: Сапраўднае мастацтва набывае актуальнасць падчас войнаў



У беластоцкай галерэі „Арсенал” прайшла ўкраінскамоўная экскурсія па выставах Марты Раманків „Найважнейшае з першага позірку” і Сюзанны Герцберг „Мехіца”, якая нечакана набыла актуальнасць падчас вайны ў Ізраілі.

Obrazek posiada pusty atrybut alt; plik o nazwie 2023-10-16_volha_siamashka_ukrizr_koscierawa_foty-1-1024x771.jpg

Кажа экскурсавод Юлія Косцерава:

– Сюзанны Герцберг – гэта польская мастачка габрэйскага паходжання. Для яе гэтая жаночая частка гісторыі габрэяў вельмі важная, паколькі яна адчувае яе, як такую, якая не прысутная. Яе заданне падмацаваць гэтыя слабыя галасы. Яна актуальная для мастачкі, яна актуальная для жанчын, яна актуальная для габрэйскай культуры, набыла актуальнай і ў геапалітыцы.

Выставу Сюзанны Герцберг „Мехіца. Індывідуальнае і калектыўнае супраціўленне жанчын падчас Халакосту” можна пабачыць у галерэі „Арсенал” да 22-га кастрычніка ўключна.

PORTRAIT_TYPE

Беларускае Радыё Рацыя