Юлія Тарасевіч: Беларусы Італіі таксама адзначаць 25 Сакавіка
Беларусы Італіі таксама адзначаць 105-я ўгодкі Беларускай Народнай Рэспублікі.
Якім чынам гэта адбудзецца сёлета, распавядае прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Тарасевіч:
-Гэта для нас вялікае свята. У гэтым годзе адзначаем 105 гадоў з дня стварэння БНР. Што мы зрабілі, як Народная амбасада, – адаслалі лісты ўсім амбасадарам іншых краін, напісалі ўсім мэрам, прадстаўнікам адміністарцыйных уладаў і так далей, каб нас падтрымалі, каб выказалі салідарнасць з беларускім народам у гэты дзень.
Па словах Юліі Тарасевіч, Народная амбасада ў Італіі робіць шмат розных рэчаў, каб прадстаўляць Беларусь у Італіі:
-Некалькі прадстаўнікоў, але часцей за ўсё гэта раблю я. Але гэта група людзей, якая заматывавана ў павестку Беларусі. І ў гэтай групе ёсць італьянцы, што для мяне вялікі гонар, што я змагла зацікавіць італьянцаў, якія вельмі далёкія ад Беларусі. І таму зараз мы прадстаўляем інфармацыю наконт Беларусі і розныя праграмы інтэграцыі. Робім тое, што ў нашых сілах.
Юлія Тарасевіч распавядае, што беларусаў у Італіі невялікая колькасць, і яны разгрупаваныя па краіне, таму вялікіх акцый ў адным горадзе амаль немагчыма зрабіць.
Беларускае Радыё Рацыя