Юлія Юхно: Народная амбасада ў Італіі дапамагае беларусам



Прэзідэнтка асацыяцыі “Талака” і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно цягам апошніх месяцаў правяла некалькі важных сустрэч, якія дапамогуць беларускім бежанцам у гэтай краіне.

Пра сустрэчы распавядае Юлія Юхно:

Я патрапіла на некалькі сустрэч з мэрамі іншых гарадоў. І там мы размаўлялі наконт адкрыцця офісу асацыяцыі «Народныя амбасады». Таксама адносна адкрыцця розных выстаў. І наконт таго, каб прымаць нашых бежанцаў у іншых гарадах. Зараз сітуацыя крыху змянілася, бо ў апошні час прыехала шмат мігрантаў з поўдня. І таму вельмі складана стала размаўляць з імі, каб прымаць нашых бежанцаў.

Юлія Юхно акрэсліла асноўныя праблемы з якімі сутыкаюцца беларускія бежанцы ў Італіі. Адна з іх – доўгае афармленне дакументаў:

Звычайна гэта ад году і больш. То бок, пакуль чалавек прыязджае, ён чакае ўвогуле. Амаль усе нашыя беларусы прыязджаюць па Дубленскаму пагадненню. То бок, прыязджаюць з польскімі ці літоўскімі візамі, і трапляюць пад Дублінскае пагадненне. І таму працэдура вельмі зацягваецца.

Юлія Юхно таксама падкрэсліла, што ў Італіі магчыма аднаўленне «чарнобыльскіх праграм» для беларусаў, аднак на думку Юліі, перашкаджае аднаўленню праграм беларускі бок, які нават не адказвае на італьянскія прапановы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя