Юлія Юхно: Такія моманты беларускай гісторыі не трэба забываць



19 траўня 1944 года скончылася адна з найвялікшых бітваў Другой сусветнай вайны – Бітва пад Монтэ-Касіна.

У ёй прымалі ўдзел беларусы, што ваявалі ў складзе 2-га польскага корпусу генерала Андэрса. Некалькі соцень з іх загінулі падчас гэтай бітвы.

18 траўня 2023 года прадстаўніца „Народнай амбасады” у Італіі Юлія Юхно ўшанавала памяць пахаваных там беларусаў:

Важна памятаць таму, што гэта наша гісторыя. У нас ёсць такая тэндэнцыя, забывацца на нашую гісторыю. Таму я лічу, што трэба пра гэта распавядаць больш інтэнсіўна. Напрыклад, я даведалася пра гэта ад свайго падпісанта ў Інстаграме. Я паехала туды і знайшла гэтае месца, знайшла калі гэта ўсё адбылося. Для мяне гэта была навіна, я думаю, што і большасць беларусаў таксама не ведае пра гэта.

Прадстаўніца „Народнай амбасады” таксама распавядае якім чынам адбылося ўшанаванне памяці беларусаў:

– Замовіла за дзень да таго памятны вянок у нашых бел-чырвона-белых колерах. Прыехала, усклала вянок. На гэтых могілках шмат беларусаў.

На мемарыяле каля Монтэ-Касіна пахаваны некалькі соцень беларусаў, а агулам у складзе  2-га польскага корпусу генерала Андэрса было каля 30% беларусаў, частка з якіх вярнулася пасля вайны на Радзіму і большасць з іх было рэпрэсавана.

Апошні беларускі ўдзельнік бітвы пад Мантэ-Касіна Якуб Конан памёр у 2012-м годзе ў мястэчку Бярэзінскае, што ў Маладэчанскім раёне.

Беларускае Радыё Рацыя