„ЮрАптэчка LegalKit” – новая магчымасць для юрыдычнай дапамогі ў Беларусі і за яе межамі



Для жыхароў Беларусі і за яе межамі даступная бясплатаная юрыдычная дапамога ад „ЮрАптэчкі (LegalKit)” − базы ведаў, падрыхтаванай юрыстамі анлайн-сэрвісу бясплатнай юрыдычнай дапамогі LegalHub.

Сярод асноўных накірункаў кансультавання: пытанні становішча беларусаў у Польшчы.

Кажа прадстаўніца платформы „ЮрАптэчка (LegalKit)” – спадарыня Аляксандра:

– Дваякая сітуацыя. Зразумела, што Польшча адна з самых папулярных краінаў для пераезду. І тут вельмі шмат пытанняў, звязаных з тым, як легалізавацца, як уладкавацца на працу, як паступіць у ВНУ. Гэта асноўныя пытанні, з якімі мы працуем. Другая гісторыя, куды б не выехаў беларус, у яго ўсё адно застаецца маёмасць у Беларусі, сваякі, нейкія пытанні, звязаныя з месцам, дзе яны ўсё жыццё пражылі. Таму наш сэрвіс у гэтай гісторыі добра дапамагае, і закрывае пытанні і там, і тут.

Па словах прадстаўніцы платформы LegalKit, у лік папулярных пытанняў беларусаў да „ЮрАптэчкі” ўваходзяць: пытанні мабілізацыі і вайсковай службы, звальнення на працы, жыллёвыя пытанні, адміністрацыйная адказнасць і крымільны пераслед па палітычных матывах.

„ЮрАптэчка” даступная тут.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота LegalKit