Юры Дзікі: Мы заўсёды гатовыя да ўсяго
Бліжэйшай восенню ўкраінскі контрнаступ можа яшчэ не завяршыцца. Больш за тое, больш падобна, што вайна зацягнецца надоўга.
У гэтым перакананы ветэран добраахвотнага батальёну „Донбас” (2014-2016 гг.), а на дадзены момант дзеючы добраахвотнік 25-га батальёну тэрытарыяльнай абароны Кіеўскай вобласці Юры Дзікі, – больш падрабязна распавёў сам суразмоўца:
– Вядома, што мы заўсёды гатовыя да ўсяго. Вайна трывае не пяцьсот з нечым дзён, яна трывае дзясяты год і мы навучыліся прымаць усё, як ёсць. Нейкія надзеі на штосьці ўскладаць, гэта ўжо адышло. Усе ўкраінцы ўсведамляюць рэальны стан рэчаў, таму гатовыя да чаго заўгодна.
Вайна ва Украіне ідзе 545-ты дзень. Праз два дні будзе роўна паўтары гады з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расеі на ўкраінскую тэрыторыю.
Беларускае Радыё Рацыя