Юры Каліна: Гэта практычна малы храм у гонар усіх падляшскіх святых, якія загінулі ў 1946 годзе



«Помнік у Малешах – такі малы храм, не толькі ў гонар Святой Марыі, але таксама ў гонар усіх святых, якія загінулі ў 46-ым годзе», – кажа сябра грамадскай ініцыятывы «Наша Памяць», журналіст і рэжысёр Юры Каліна.

У бліжэйшую нядзелю, 30 ліпеня, у 14.30 адбудзецца асвячэнне помніка Святой Пакутніцы падляшскай зямлі Марыі Петручук. Помнік пабудаваны за грамадскія сродкі паводле праекта прафесара Юрыя Усціновіча.

Гаворыць Юры Каліна:

Прафесар Юры Усціновіч. Хачу падкрэсліць, што без гэтага выдатнага архітэктара і чалавека адданага ідэі, мы гэтага не зрабілі б. Гэта мастацкі праект. Гэта надмагільны крыж, гэта ікона, гэта таксама аналой, перад помнікам Марыі, на якім могуць служыцца службы да святой. Так што гэта, можна сказаць, такі малы храм не толькі ў гонар Святой Марыі, але таксама ў гонар усіх падляшскіх святых, якія загінулі ў 1946 годзе.

Апошняя нядзеля ліпеня Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквой прызнана днём Падляшскіх пакутнікаў. Адмысловыя малітвы ў гэты дзень пройдуць у месцах іх пакутнай смерці у Залешанах, у лесе каля Пухалаў Старых, Занях і Браньску.

Цалкам матэрыял:

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя