Юры Каліна: На жаль, беларусаў на Падляшшы меншае



У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жылля па стане на 2021 год.

Аб важнасці пазначэння сябе беларусамі падчас перапісу выказаўся падляшскі рэжысёр Юры Каліна:

– Беларусаў на Падляшшы штораз менш. Ну гэта можна прасачыць па колькасці вучняў, якія вывучаюць беларускую мову, па тыражах беларускіх, ці беларускамоўных газетаў, па тым, колькі людзей слухаюць беларускія перадачы па радыё. І працэс вымірання беларусаў на Падляшшы такі самы, як у дачыненні да ўсіх нацыянальных меншасцяў, не толькі ў Польшчы, але як і ва ўсім свеце.

Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна на афіцыйным сайце перапісу.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя