Юры Хмялеўскі: Мы не выміраем, але застаемся меншасцю



У Польшчы праводзіцца Нацыянальны перапіс насельніцтва і жытла па стане на 2021 год.

 

Аб важнасці пазначэння сябе беларусамі падчас перапісу выказаўся галоўны рэдактар грамадска-культурнага часопісу Czasopis (Часопіс) Юры Хмялеўскі:

– Мы як беларусы ў Польшчы, на Беласточчыне, маем абмежаваны ўплыў на тое, што адбываецца, нам цяжка прабіцца. Але ўсё ж такі мы трымаемся, і мы, беларусы ў Беласточчыне, з’яўляемся такой новай беларускай нацыяй, і ў Еўропе. 

Прыняць непасрэдны ўдзел у Нацыянальным перапісе насельніцтва і жытла можна на афіцыйным сайце перапісу: 

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Urząd Statystyczny w Białymstoku