Юры Пачопка: З кожным днём нарастае аптымізм
Жыццё ў украінскіх гарадах амаль што вярнулася да даваеннага часу, хаця здараецца, што прылятаюць ракеты .
А з кожным днём нарастае аптымізм, што сітуацыя ў ваенным плане ў хуткім часе зменіцца, – распавёў украінскі юрыст, які жыве на два гарады – Львоў і Цярнопаль, Юры Чопка:
– Я жыву на два гарады. Працую ў Цярнопалі, а на выходныя вельмі часта езджу ў Львоў. Вядома, мы ў глыбокім тылу, у нас такой страшнай вайны, як на ўсходзе Украіны няма. Амаль не змянілася забеспячэнне, даляр падаражэў, але можна купіць усе патрэбныя прадукты.
Вайна ва Украіне ідзе 396-ты дзень. Для паспяховага контрнаступу для ўкраінскіх вайскоўцаў патрабуецца больш зброі, пастаўкі якой чакаюцца ад Захаду.
Беларускае Радыё Рацыя