Юры Таўбкін пра Omni academia
Дыскусіі на культурніцкія ды гістарычныя тэмы, прагляды фільмаў, семінары, сустрэчы з рэжысёрамі, вольныя чытанні.

І гэта далёка не ўсе актыўнасці Беларускай культурніцкай прасторы ў Вільне Omni Academia, – распавёў мастак, архітэктар, загадчык Omni academia Юры Таўбкін:
– Што тычыцца Omni Academia, то зараз мы працуем над тым, каб трошкі трансфармаваць нашу дзейнасць. Я б хацеў, каб Omni выйшла за межы прасторы ў Вільні і зрабіць нешта такога кшталту, каб можна было рабіць нейкія мерапрыемствы, імпрэзы культурніцкія розныя, сустрэчы на розных пляцоўках, у фармаце, які мае Omni Academia.
Сачыць за бягучымі падзеямі Омні Акадэмія можна праз інстаграм-старонку omni_lt , а таксама частку лекцый можна паглядзець у запісы на ютуб-канале пад назвай „Omni academia”.
Беларускае Радыё Рацыя
