Ювеналія 2019 у Беластоку
Krawczyk, Ich Troje, Łobuzy, Kult, Nocny Kochanek ды не толькі выступяць у Беластоку на гэтым тыдні.
Студэнты запрашаюць усіх ахвотных далучыцца да іх свята. Ювеналія 2019 распачнуцца традыцыйным парадам ужо заўтра а 17ай гадзіне.
Кажа Марта Петшыкоўска, галоўны каардынатар мерапрыемства:
– Як звычайна будзе крэатыўна, разлічваем таксама на вашы ідэі. Прэзідэнт будзе ўдзельнічаць у парадзе і перадасць нам ключы ад горада. Пасля парада нас чакае канцэртная зона. Мы стараемся, каб кожны, хто прыйдзе, мог добра пабавіцца і студэнты, і старэйшыя, сем’і з дзецьмі, а таксама маладзейшыя. Запрашаем усіх, будзе насамрэч цікава. Як звычайна будзе зона „Фры”, намёт „Ваў”.
На зона „Фры” каля клуба „Гвінт” не трэба купляць білет, а ў намёце „Ваў” нешта для сябе знойдуць аматары клубнай музыкі. Мерапрыемства будзе доўжыцца з чацвярга па суботу ўключна. Падрабязны графік студэнцкага свята Ювеналія 2019 на старонцы juwenalia.bialystok.pl.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя