Юзэф Катовіч: Я часта ўспамінаю арган у Полацку



У Падляшскім Інстытуце культуры прадставілі праект канцэртаў арганнай музыкі –  “Падляшскія арганы”.

Пра тое, што канцэртную дзейнасць Падляшша варта пашырыць і на тэрыторыю Беларусі, кажа праграмны дырэктар праекта, арганіст Юзэф Катовіч:

 – Ідэя, каб гэта быў агульны арганны фестываль, які б адбываўся адначасна ў Беластоку і ў Гародні.  Канешне, і пандэмія, і палітычныя ўмовы прывялі да таго, што ўсё знаходзіцца ў няпэўным стане. Але спадзяёмся, што гэта стане магчымым у не вельмі далёкім часе. Каб сусветна вядомыя артысты маглі прыязджаць і выступаць на агульным фестывалі ў Польшчы і Беларусі.

Канцэрты ў межах праекту “Падляшскія арганы” пройдуць з 4-га ліпеня па 8-е жніўня ў касцёлах  Беластоку, Сувалках, Драгічына і Белавежы.

Падрабязнасці на сайце Падляшскага Інстытуту Кульутры: https://pikpodlaskie.pl/.

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: аўтара, і argany.by