З 1 кастрычніка можна будзе атрымаць 2-гадовую турвізу ў Польшчу
З 1 кастрычніка 2014 г грамадзяне Беларусі змогуць падаваць на двухгадовую турыстычную візу ў Польшчу.
Пра гэта паведамляецца на сайце амбасады Польшчы ў Менску.
Атрымаць двухгадовую турыстычную візу зможа грамадзянінам Беларусі, які ўжо меў не менш за дзве шэнгенскія візы на працягу апошніх трох гадоў (адна з іх польская), якія былі выдадзеныя з турыстычнай мэтай.