Польшча таксама прыпыняе пешы рух у пунктах пропуску на мяжы (абноўлена)
Сёння апошні дзень, калі можна пешшу перасячы мяжу. З першага кастрычніка на аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай часова спыняецца пешаходны рух. Цяперашні стан памежнай інфраструктуры з беларускага боку не гарантуе неабходнага ўзроўню бяспекі для пешаходаў і пастаянна стварае складаныя ўмовы дарожнай абстаноўкі ў пунктах пропуску, якія раней праектаваліся выключна як аўтадарожныя.
Патлумачыў намеснік прэс-сакратара Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі Антон Бычкоўскі.
– Гэта выклікана тым, што дадзеныя пункты пропуску праектаваліся як аўтамабільныя. І таму яны не прыстасаваныя для руху ў пешым парадку ў тых аб’ёмах, у якіх на дадзены момант гэта адбываецца. Такое рашэнне абумоўлена неабходнасцю стварыць бяспеку як для аўтамабільнага руху, так і саміх грамадзян, якія перасякаюць мяжу. Рашэнне – часовая мера, якая ўводзіцца да абсталявання пунктаў пропуску на мяжы і каналаў для пешаходаў.
З 1-га кастрычніка спыняецца пешаходнае перасячэнне польска-беларускай мяжы на ўсіх трох памежных пераходах у Падляшскім ваяводстве. Прадстаўнік памежнай службы ў Кузьніцы паведаміў, што гэта звязана з тым, што на беларускім баку няма адпаведнай інфраструктуры – асобных палос для пешага руху.
* * *
З 1-га кастрычніка спыняецца пеешаходнае перасячэнне польска-беларускай мяжы на ўсіх трох памежных пераходах у Падляшскім ваяводстве. Прадстаўнік памежнай службы ў Кузніцы паведаміў, што гэта звязана з тым, што на беларускім баку няма адпаведнай інфраструктуры – асобных палос для пешага руху.
– Беларускі бок па-просту не мае патрэбнай інфраструктуры для афармення пешых падарожных. Ад 1 кастрычніка будуць закрытыя пешыя пераходы. Мы таксама закрываем у сувязі з тым, што беларускі бок паведаміў, што не мае адпаведнай інфраструктуры.
Разам з часовым прыпыненнем пешага руху на памежным пераходзе Кузніца-Брузгі спыняецца таксама аналагічны рух на пераходах: Баброўнікі-Бераставіца і Полаўцы-Пяшчатка. Пешаходныя памежныя пераходы карысталіся вялікай папулярнасцю сярод жыхароў памежжа.
* * *
З 1 кастрычніка Польшча ўслед за Беларуссю прыпыняе пешаходны рух у пунктах пропуску на мяжы дзвюх краін. Пра гэта паведамляе памежная служба Падляшскага ваяводства. Такім чынам пешы рух будзе часова закрыты на памежных пераходах „Кузніца” – „Брузгі”, „Баброўнікі” – „Бераставіца”, „Полаўцы” – „Пясчатка”.
Тэрміны не называюцца. „Беларусы заяўляюць, што закрыццё пешаходнага руху з’яўляецца часовым і будзе доўжыцца да стварэння неабходнай інфраструктуры на памежных пераходах з беларускага боку”, – гаворыцца ў паведамленні польскага ведамства. Нагадаем, аб часовым закрыцці пешаходнага руху ў аўтадарожных пунктах пропуску на мяжы з Латвіяй, Літвой і Польшчай паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.
„Неабсталяванасць кропак кантролю рэгулярна правакуе стварэнне чэргаў нават з пешаходаў. Дадзеныя абставіны станавіліся нагодамі для абгрунтаваных зваротаў і скаргаў грамадзян, у тым ліку замежных, а таксама крытычных публікацый у СМІ”, – гаварылася ў паведамленні.
Пешы пераход у пункце пропуску „Брузгі” – „Кузніца” запрацаваў у пачатку года. Палякі выдаткавалі амаль 300 тысяч даляраў на стварэнне ўмоў для пешага руху і арганізацыю маніторынгу.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота tio.by