З 1 па 3 траўня ў Польшчы можна будзе прышчапіцца ад каронавірусу без папярэдняй рэгістрацыі (абноўлена)
“Зрабі прышчэпку ў травеньскія святы”. З 1 па 3 траўня па ўсёй Польшчы можна будзе прышчапіцца ад каронавірусу без папярэдняй рэгістрацыі. У Беластоку гэта можна будзе зрабіць у двары палаца Браніцкіх у спецыяльным пункце вакцынацыі.
Дастаткова мець электроннае накіраванне, якое выстаўляецца аўтаматычная для асоб пэўных узроставых груп. Пра гэта паведаміў падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі. Асобы, якія вырашаць скарыстацца такой магчымасцю, будуць прышчэпленыя амерыканскай вакцынай Johnson & Johnson, якая падаецца аднаразова.
1 і 2 траўня змогуць атрымаць прышчэпку асобы ва ўзросце 36 гадоў і старэйшыя, а 3 траўня – асобы ад 34-х гадоў. Агульная колькасць вакцын – 2,5 тысячы. Пункт вакцынацыі будзе працаваць з 10 да 17 гадзін. Будуць працаваць тры групы медыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя