З 1 снежня беларусы могуць афіцыйна працаўладкавацца
З 1 снежня 2020 года замежнікі, якія пражываюць у Польшчы на падставе так званых гуманітарных віз, змогуць прэтэндаваць на дазвол на працу. Гэта можа мець асаблівае значэнне для грамадзян Беларусі, якія пакідаюць сваю краіну ў выніку рэпрэсіяў.
Аднак беларускія лекары, медсёстры, а таксма IT-спецыялісты, якія прыязджаюць у Польшчу ў рамках праграмы Poland Business Harbour, знаходзячыся тут на падставе гуманітарнай візы, будуць вызваленыя ад абавязку атрымліваць дазвол на працу, кажа намесніца міністра развіцця, працы і тэхналогій Івона Міхалэк:
– У Беларусі на дадзены момант складаная грамадска-палітычная сітуацыя, і мы хацелі б, каб у грамадзянаў гэтай краіны была магчымасць у нас працаваць. Я штодня атрымліваю па некалькі паведамленняў з польскіх рэгіёнаў, што там не хапае лекараў, медсясцёр, медыцынскіх ратавальнікаў. У перыяд пандэміі яны вельмі запатрабаваныя. Важна, каб нашы грамадзяне атрымлівалі добрую медыцынскую дапамогу.
На дадзены момант беларусам выдадзена каля 2 тысяч гуманітарных віз.
Польскае радыё