З 1 снежня ў Польшчы можна будзе працаваць людзям з гуманітарнай візай



З 1 снежня ў Польшчы можна будзе працаваць людзям з гуманітарнай візай. Польшча ўнесла змены ў закон аб замежніках. Фактычна гэта правіла датычыцца грамадзян Беларусі, якім з восені 2020 пачалі выдаваць гуманітарныя польскія візы для магчымасці легальна пераехаць у Польшчу пры небяспецы знаходжання ў Беларусі. З 1 снежня, маючы гуманітарную візу ў пашпарце, чалавек можа ўладкоўвацца на працу ў Польшчы, як, да прыкладу, людзі з працоўнай візай. Патрабуецца толькі мець дазвол на працу ад працадаўцы, піша euroby.info.

Таксама Польшча працуе над праектам закона для асоб з сектара IT і медыцыны, якія прыбываюць у краіну з гуманітарнай візай і адзнакай Poland Business Harbour. Дадзенай катэгорыі асоб не спатрэбіцца ніякіх дазволаў ад працадаўцы, можна будзе працаваць або адкрываць сваю справу ў Польшчы, як гэта робяць асобы з картай паляка. Варта звярнуць увагу, што працаваць з гуманітарнай візай можна толькі на тэрыторыі Польшчы або на польскага працадаўцу.

Беларускае Радыё Рацыя