З 1 студзеня на Падляшшы будзе новая гміна
Яшчэ толькі месяц і на мапе Падляшскага ваяводства з’явіцца новая гміна: Грабаўка . З 1 студзеня гэтая прыбеластоцкая тэрыторыя адлучыцца ад гміны Супрасль і будзе весці сваю самастойную дзейнасць.
Ужо вядомы бюджэт новай гміны які складзе амаль 25 мільёнаў злотых. На гэтыя грошы запланаваныя інвестыцыі, якіх мясцовыя жыхары патрабавалі шмат гадоў: узнікнуць новыя дарогі, каналізацыя і водаправоды. Пры гэтым павышаць падаткі іншыя зборы не плануецца, — кажа упаўнаважаная пас правах арганізацыі структураў гміны Эва Боньчак-Кухарчык:
— Падаткі на нерухомасць і за транспартныя сродкі будуць функцыянаваць па тых жа стаўках, якія былі дагэтуль. Усё, што можна пакуль пакінулі на ранейшым узроўні. Хіба толькі заканадаўцы прыдумаюць нейкія зусім новыя падаткі і стаўкі, але гэта будуць ужо новыя пазіцыі, але яны не павінны быць вельмі высокімі.
З 1 студзеня да часу выбараў Эва Боньчак-Кухарчык будзе выконваць функцыі войта і ўправы гміны. Выбары ў гміне Грабаўка планаваныя на канец сакавіка – пачатак красавіка.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя