З 14 снежня змяняецца расклад цягнікоў на Падляшшы



Застаецца непасрэднае спалучэнне з Гайнаўкі ў Варшавай. Спалучэнне інтэрРэгіё “Белавежа” будзе ажыццяўляцца толькі па пятніцах і нядзелях.

IMG_1793

“У Падляшскім ваяводстве ў 2015 годзе застаюцца 53 чыгуначныя злучэнні”, – кажа дырэктар чыгуначнай кампаніі Przewozy Regionalne ў Беластоку Альжбета Залуская.

 – У новым раскладзе будуць таксама штодзённа два цягнікі на трасе Беласток- Чаромха. З 14 снежня да канца года на трасе ў Гародню будуць хадзіць толькі дзве пары цягнікоў. Раней іх было 3.

Ці знойдуцца грошы на чыгуначнае злучэнне з Гародняй у 2015 годзе?

“Гэта неўзабаве вырашыць польскае Міністэрства інфраструктуры”, – кажуць прадстаўнікі кампаніі Przewozy Regionalne.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя