Дадатковыя заняткі для дзяцей у беластоцкім дзіцячым саду з беларускай мовай



У рамках праекту „Przedszkolny Inkubator Przedsiębiorczości” пачнуцца заняткі па ангельскай мове, матэматычныя і прыродазнаўчыя заняткі, пра гэта расказала дырэктар беластоцкага дзіцячага садка №14 з беларускай мовай навучання Люцыя Неміровіч:

– На беларускай мове мы вучым песні, вершы. Малых дзетак таксама гульням. А для старэйшых дзетак чытаем на беларускай мове казкі і вершы. У гэтым годзе нам было цяжка, таму што чакалі на рэкамендацыі пана Прэзідэнта. Але ў нас цяпер увайшоў праект Еўразвяза. І дзеткі будуць мець ангельскую мову. Усе дзеці – ад наймалодшых, да старэйшых. Старэйшыя дзеці, пяці і шасці год, будуць мець прыродазнаўчыя заняткі, а таксама матэматычныя.

У садку навучанне ідзе на дзвюх мовах – беларускай і польскай. Сярод наведвальнікаў – як дзеці нацыянальнай меншасці Падляшша, так і дзеці палякаў Беластока.

Беларускае Радыё Рацыя